Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Мемарыяльны комплекс «Прарыў» — помнік партызанскай славы, філіял УК «Ушацкі музей народнай славы ім. Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка». Адкрыты 30 чэрвеня 1974 г. на месцы прарыву блакады партызанамі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Аўтарамі з'яўляюцца архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін, скульптар А. Анікейчык. У 2015-2016 гг. праведзена рэканструкцыя з рэстаўрацыяй, падчас якой на тэрыторыі комплексу з'явілася выстава ваеннай тэхнікі і імправізаваная «Партызанская вёска».
Для наведвальнікаў, па папярэдняй заяўцы, праводзіцца экскурсія.